Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва дапаможа Кіеву аднавіць помнік Канстанціну Астроскаму


Урад Літвы пастанавіў аб удзеле краіны ў аднаўленьні надмагільнага помніка вялікаму гетману Літоўскаму Канстанціну Астроскаму, піша Delfi. На аднаўленьне мяркуецца выдаткаваць да 44 тысяч эўра, праект мае быць рэалізаваны да 2020 году пры ўдзеле літоўскіх міністэрстваў абароны і культуры.

Канстанцін Астроскі (1460-1530) паходзіў са славутага роду Астроскіх, які лічыў сябе нашчадкамі кіеўскага і наўгародзкага князя Ўладзімера Сьвятаславіча і караля Кіеўскай Русі Данілы Галіцкага. Прапрадзедам Канстанціна Іванавіча па матчынай лініі быў вялікі князь Літоўскі Альгерд.

Пачаў вайсковую службу ў барацьбе з крымскімі татарамі і маскоўска-літоўскай вайне, у 37 гадоў стаў вялікім гетманам. Пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага войскі Вялікага Княства Літоўскага здабылі 63 перамогі, у тым ліку адну з самых значных перамог часоў ВКЛ — над Масковіяй у бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 году. Быў мэцэнатам, апекуном Праваслаўнай Царквы ў княстве.

Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, унікальны надмагільны помнік быў усталяваны ў 1579 годзе, разбураны ў 1941 годзе разам з Усьпенскім саборам (адноўлены ў канцы 1990-х).

Надмагільле князя Канстанціна Астроскага ва Ўспенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры
Надмагільле князя Канстанціна Астроскага ва Ўспенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры

Помнік Канстанціну Астроскаму ёсьць і на месцы ягонай сьмерці, у беларускім Тураве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG