Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі памёр савецкі і нямецкі клоўн Алег Папоў


Алег Папоў
Алег Папоў

Савецкі клоўн СССР Алег Папоў памёр 2 лістапада ў расейскім Растове-на-Доне на 87-м годзе жыцьця. Пра гэта ТАСС паведаміў дырэктар Вялікага Маскоўскага цырку Эдгард Запашны.

Алег Папоў пачаў сваю кар’еру як эквілібрыст, у 1951 годзе дэбютаваў у Саратаўскім цырку. Канчаткова зацьвердзіўся ў гэтым амплюа ў Моладзевым цыркавым калектыве. Затым працаваў у Вялікім Маскоўскім дзяржаўным цырку. Вядомасьць атрымаў яго сцэнічны вобраз «сонечнага клоўна».

З 1991 году Алег Папоў, захаваўшы расейскае грамадзянства, жыў і працаваў у Нямеччыне пад сцэнічным псэўданімам «Шчасьлівы Ганс». У чэрвені 2015-га, упершыню пасьля 24 гадоў пражываньня ў Германіі, прыехаў у Расею. У Растове-на-Доне ён знаходзіўся на гастролях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG