Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы за нараджэньне цяжка хворага дзіцяці прапануюць плаціць аднаразовую дапамогу


Пратэст ў Польшчы супраць законапраекту аб поўнай забароне абортаў, верасень 2016 году.
Пратэст ў Польшчы супраць законапраекту аб поўнай забароне абортаў, верасень 2016 году.

Польскі ўрад распрацаваў закон аб падтрымцы цяжарных жанчын. Закон прадугледжвае выплату аднаразовай дапамогі ў памеры 4 тысяч злотых (прыблізна 1 тысяча эўра) за нараджэньне невылечна хворага дзіцяці альбо дзіцяці з хваробай, якая пагражае ягонаму жыцьцю.

Пра намер распрацаваць такі закон прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла заявіла на пачатку кастрычніка, калі Сэйм краіны адхіліў грамадзянскі законапраект аб поўнай забароне абортаў.

— Мы далі слова, што дапаможам усім сем’ям, усім жанчынам, якія знаходзяцца ў складанай сытуацыі. Дзяржава павінна дапамагаць, павінна падтрымліваць і стаяць на баку ўсіх тых, каму гэтая дапамога патрэбная.

Паводле падлікаў Канцылярыі прэм’ер-міністра, праграма дапамогі цяжарным жанчынам, якія народзяць дзяцей зь цяжкімі хваробамі, будзе каштаваць некалькі сотняў мільёнаў злотых. У чацьвер законапраектам зоймецца парлямэнцкая камісія па пытаньнях сям’і і сацыяльнай палітыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG