Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла відэагульня «Кроў лістапада». Ёсьць вэрсія па-беларуску


Беларуская студыя Aterdux Entertainment выпусьціла ў продаж на сэрвісах Steam і GOG відэагульню «Айзэнвальд: кроў лістапада».

Гульня прадаецца за 3 даляры.

У адрозьненьне ад папярэдняй гульні, «Легендаў Айзэнвальду», «Кроў лістапада» — «прыгоды з пакрокавымі баямі з элемэнтамі RPG і стратэгіі ў стылі пясочніцы». Але дзеяньне адбываецца ў тым жа сьвеце, падобным да сярэднявечнай Сьвятой Рымскай імпэрыі з элемэнтамі магіі і містыкі (але бяз эльфаў ці цмокаў).

Першая гульня ў сьвеце Айзэнвальду ў свой час сабрала на Kickstarter 83,5 тысячы даляраў і разышлася накладам больш як 70 тысяч копіяў. Крытыкі сустрэлі гульню даволі цёпла: сярэдні бал «Легендаў» на Metacritic склаў 71 са 100. Адзнакі ад карыстальнікаў на Metactritic — 8,1 зь 10. На Steam гульня мае 77% станоўчых водгукаў. На новую гульню сабралі 12,7 тысячы даляраў.

Таксама, як і «Легенды», «Кроў лістапада» мае беларускамоўную вэрсію. Гэта адна зь нешматлікіх відэагульняў, якія маюць афіцыйны беларускі пераклад. Нядаўна да ліку афіцыйных беларускамоўных гульняў далучыўся створаны беларусамі «Сьвет танкаў», які стаў адной з самых папулярных анлайн-гульняў у сьвеце.

XS
SM
MD
LG