Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве судзяць дырэктарку бібліятэкі ўкраінскай літаратуры — за экстрэмізм


Натальля Шарына

Натальля Шарына

Мяшчанскі суд Масквы 2 лістапада пачаў разглядаць па сутнасьці крымінальную справу супраць дырэктаркі Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Натальлі Шарынай, якую абвінавачваюць у экстрэмізьме і растраце грошай.

Шарыну затрымалі год таму, 28 кастрычніка 2015 году; праз два дні зьмясьцілі пад хатні арышт. Падчас ператрусу ў яе кватэры знайшлі прызнаную ў Расеі экстрэмісцкай кнігу «Вайна ў натоўпе» Дзьмітрыя Карчынскага, таксама экспэрты пабачылі экстрэмізм у 25 кнігах, знойдзеных у бібліятэкаркі.

Праблемы з украінскай бібліятэкай у Маскве пачаліся яшчэ ў 2010 годзе, тады МУС двойчы ладзіў там ператрусы нібыта таму, што ў бібліятэцы распаўсюджвалася экстрэмісцкая літаратура. Сама Шарына тады заяўляла, што ўся літаратура ў бібліятэцы выдадзеная афіцыйнымі выдавецтвамі, самвыдату ці ўлётак там няма. З 2011 году супраць яе некалькі разоў заводзіліся і закрываліся крымінальныя справы.

Бібліятэка ўкраінскай літаратуры ў Маскве з 11 кастрычніка працуе толькі як чытальная заля.

Чытайце падрабязьней на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG