Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША ва Ўкраіне назвала ўмовы для выбараў на Данбасе


Мары Яванавіч

Мары Яванавіч

Адвод войскаў і зброі бакоў узброенага канфлікту на Данбасе будзе спрыяць бясьпецы, што зьяўляецца ўмовай для выбараў на Данбасе.

Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе заявіла амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Яванавіч.

«Наша пазыцыя выразная: спачатку ў вас павінна быць бясьпека, каб правесьці выбары. Як інакш правесьці выбары, калі няма гарантый бясьпекі? Як мы бачым, дамоўленасьці пра рэжым спыненьня агню, што павінны былі б дзейнічаць апошнія два гады, не выконваюцца. Апошнія дамоўленасьці пра рэжым цішыні таксама парушаюцца. Таму важна, каб бясьпека была стабільнай», — сказала дыпляматка.

«Для гэтага, у прыватнасьці, трэба гарантаваць упэўненасьць. У гэтым кантэксьце варта ўспомніць дамоўленасьці аб адводзе войскаў і зброі з трох участкаў на Данбасе на лініі сутыкненьня. Я ведаю, што гэта вельмі дыскусійнае пытаньне ва Ўкраіне, але калі ёсьць магчымасьць адвесьці сілы адна ад адной, то менш шанцаў, што яны сутыкнуцца ў баі. Гэта адзін зь першачарговых крокаў, на мой погляд, як для насельніцтва, так і для ўсяго палітычнага працэсу, — замацаваць бясьпеку», — адзначыла Мары Яванавіч.

21 верасьня ў Менску ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы ўпершыню падпісалі пагадненьне пра адвод войскаў і зброі з трох участкаў на Данбасе — Станіцы Луганскай, Залатога і Пятроўскага.

XS
SM
MD
LG