Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расчараваньне снайпэра, або з АМАПам ня выйграеце


Хэлоўін у Менску

Хэлоўін у Менску

Добры вечар! У Беларусі апублікавалі расшыфроўку ўкраінскіх пагрозаў пілёту «Белавія», якія нібыта мелі месца 21 кастрычніка пасьля вылету беларускага самалёта з Кіева: «Вам надо, необходимо вернуться на аэродром вылета Жуляны. За невыполнение будет поднята боевая авиация на перехват». Беларускі МЗС патрабуе ад Кіеву выбачэньняў і матэрыяльнай кампэнсацыі за інцыдэнт з самалётам «Белавія». Кажуць, уся гэтая каша заварылася з-за нейкага блогера, якога ўкраінцы конча хацелі праверыць. Перахапілі, праверылі і адпусьцілі ў Менск таго самага дня. Варта было?

БАЕЦ ВЯРТАЦЦА Ў БЕЛАРУСЬ НЯ ХОЧА. Беларускі баец добраахвотніцкага батальёну «Азоў» з пазыўным «Ота» распавёў у інтэрвію Свабодзе, што ён «глыбока расчараваўся» ў Беларусі і вяртацца дадому ня хоча. «Верагодна, справа ў пасіўнасьці людзей, якія нават не асэнсоўваюць тую сытуацыю, у якой яны знаходзяцца. Абыякавасьць — гэта вельмі важны фактар. Гэта забівае матывацыю» – патлумачыў ён. Паводле ягоных словаў, у батальёне ён служыць снайпэрам.

ПАДЛЕТКУ АБМЕЖАВАЛІ СВАБОДУ. Непаўнагадовы Аляксандар Харута сёньня прызнаны вінаватым паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і засуджаны на 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі. Паводле падлетка, пры яго затрыманьні міліцыянты неправамерна прымянілі фізычную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Менску пагражалі сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, сьледзтва сьцьвярджае, што Аляксандар «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко ня менш за адзін удар кулаком у вобласьць галавы», што і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

ЛЕКАР СПРАБУЕ СУДЗІЦЦА ЗЬ СІЛАВІКАМІ. Пэдыятар зь Менску Дзьмітры Серада, кватэру якога ў жніўні штурмаваў АМАП, абскардзіў адмову ў завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні да сілавікоў. Сераду не дапамагла нават судова-мэдыцынская экспэртыза, якая зафіксавала на ягоным целе сьляды зьбіваньня.

КОЛЯ Ў НЕБЯСЬПЕЦЫ? Наша блогерка Наста Захарэвіч піша пра ціск, які дзяржава чыніць на «палітычна нявыгадных» мацярэй, адбіраючы альбо абмяжоўваючы ў іх правы апекі над дзецьмі, бо яны, паводле сацыяльных інсэктараў, ня ў змозе гарантаваць нармальную апеку. І Наста прыгадвае ўсім вядомую сытуацыю: «Мне цікава, у наколькі сацыяльна бясьпечным становішчы знаходзіцца Коля Лукашэнка — маці не прымае ўдзелу ў выхаваньні, бацька ўвесь час у разьездах і альбо перакладвае свае абавязкі на адпаведных памочнікаў, альбо возіць хлопчыка з сабой, вырываючы з навучальнага працэсу і фактычна прымушаючы да формаў дзейнасьці, якія не спрыяюць ні фізычнаму, ні псыхалягічнаму гарманічнаму разьвіцьцю дзіцяці». Сацыяльныя інспэктары – пацікаўцеся Колем!

Падпісацца праз электронную пошту.

XS
SM
MD
LG