Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні зьбіраюць подпісы за вяртаньне гістарычных назваў вуліцам


Вуліца Дзявочая, адна з самых старэйшых у Горадні, носіць цяпер назву Маладзёжная

Вуліца Дзявочая, адна з самых старэйшых у Горадні, носіць цяпер назву Маладзёжная

Рэдакцыя сайту hrodna.life склала зварот у Гарадзенскі гарвыканкам «Зручны горад» (petitions.by) і заклікае сваіх чытачоў падпісацца пад ініцыятывай вярнуць гарадзкім вуліцам іх гістарычныя назвы.

Паводле рэдактара сайту Аляксея Шоты, у іх калектыве добра разумеюць, што на перайменаваньні вуліц у Горадні ўладамі накладзенае табу, але яны прапануюць менш затратны варыянт: усталяваць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц бяз зьмены іх сёньняшняй назвы.

Як прыклад Шота прыводзіць падобныя ўжо ажыцьцёўленыя ініцыятывы ў Менску, Магілёве, Клецку і іншых гарадах Беларусі.

Нам здаецца, што гэты варыянт кампрамісны і недарагі, паколькі на адну вуліцу патрэбныя толькі дзьве шыльды: на пачатку яе і ў канцы. Думаю, што гэта патрэбна ня толькі гарадзенцам, але і турыстам, іх гэта павінна зацікавіць. У нас жа апошнім часам у моду ўваходзіць усё, што зьвязана з турызмам. Дык чаму б гэта не зрабіць? Больш за тое, гэтая тэма пастаянна ўздымаецца гарадзенцамі. Вось мы і вырашылі аформіць ідэю ў пісьмовай форме і даслаць уладам.

Дзеля гэтай акцыі рэдакцыя hrodna.life склала зварот у Гарадзенскі гарвыканкам, які плянуюць даслаць туды праз два тыдні. Цягам гэтых 14 дзён кожны ахвотны можа паставіць свой подпіс праз плятформу «Зручны горад» (petitions.by).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG