Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Brutto прадставілі другі кліп па-ўкраінску. Відэа


Гурт Сяргея Міхалка Brutto прадставіў відэакліп на песьню «Середні віки» на словы вядомага ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана. Відэа зьнятае рэжысэркай Ганнай Бурачковай. Удзельнікі гурту едуць на скейтбордах, за іхнымі сьпінамі — шэрыя крылы.

Гэта ўжо другі кліп Brutto на ўкраінскую песьню: пад Новы год гурт прадставіў «Вечірнє сонце» на верш украінскай паэткі Ліны Кастэнкі.

Brutto базуецца ва Ўкраіне, дзе і выступае найбольш актыўна (паралельна Міхалок мае праект «Ляпіс-98»). Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму ў 2011 годзе пагражала крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

За тры дні да прэзэнтацыі песьні «Середні віки» Brutto ўпершыню выступіў у Беларусі (для Міхалка гэта быў першы з 2010 году выступ на радзіме). Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю канцэрту.

XS
SM
MD
LG