Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН падоўжыла расьсьледаваньне хімічных нападаў у Сырыі


Экспэрты ААН па хімічнай зброі ў процігазах аглядаюць адзін з участкаў меркаванага нападу з ужываньнем хімічнай зброі. Ілюстрацыйнае фота
Экспэрты ААН па хімічнай зброі ў процігазах аглядаюць адзін з участкаў меркаванага нападу з ужываньнем хімічнай зброі. Ілюстрацыйнае фота

Рада бясьпекі ААН на два тыдні падоўжыла мандат на расьсьледаваньне хімічных нападаў у Сырыі, падтрымаўшы 31 кастрычніка прапанову ЗША. Час да 18 лістапада дыпляматы павінны выкарыстоўваць, каб аднавіць расьсьледаваньне яшчэ на адзін год.

На мінулым тыдні ў сумесным дакладзе ААН і Арганізацыі за забарону хімічнай зброі былі апублікаваныя дакумэнты, згодна зь якімі ўрадавыя сілы Сырыі правялі тры напады з ужываньнем хлёрнага газу на паселішчы ў 2014 і 2015 гадах.

Расея назвала «непераканаўчым» гэты даклад ААН. Масква лічыць, што ніякіх санкцый у сувязі з гэтым дакладам не павінна быць.

Затое Вялікая Брытанія, Францыя і Злучаныя Штаты настойваюць на санкцыях і сьцьвярджаюць, што рэзалюцыі ААН дакладна прадугледжваюць такія дзеяньні ў адказ на ўжываньне хімічнай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG