Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Лібану абраны вылучэнец «Хэзбалы»


Мішэль Аун.
Мішэль Аун.

Парлямэнт Лібану абраў 81-гадовага былога камандуючага ўзброенымі сіламі краіны Мішэля Ауна на пасаду прэзыдэнта краіны, якая пуставала на працягу 29 месяцаў. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Пасьля таго, як тэрмін знаходжаньня на пасадзе былога прэзыдэнта скончыўся, парлямэнт краіны зьбіраўся больш за 40 разоў, але ня мог сабраць неабходнага кворуму для выбараў новага прэзыдэнта.

Сабраць кворум атрымалася пасьля таго, як былы прэмʼер-міністар краіны Саад Харыры падтрымаў кандыдатуру Ауна. Гэта дало кандыдату прыкладна дзьве траціны галасоў — за Ауна выступілі 88 з 128 членаў парлямэнта.

ВВС адзначае, што прызначэньне Ауна, якога падтрымлівае шыіцкая арганізацыяй «Хэзбала», раней блякаваў суніцкі «Рух будучыні».

«Хэзбала» лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША, Канадзе, Нідэрляндах і шэрагу іншых краін. У 2004 годзе «Хэзбалу» абвінавачвалі ў выплаце ўзнагароджаньняў палестынскім баявікам за забойства ізраільскіх салдат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG