Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вагон з боепрыпасамі без аховы» ў Маскве аказаўся ўласнасьцю Мінабароны


Боепрыпасы, выяўленыя раніцай 31 кастрычніка ў чыгуначным вагоне на станцыі «Перово-1» у Маскве, як аказалася, былі прызначаныя для аднаго з вайсковых злучэньняў Падмаскоўя. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Расеі.

У камэнтары Міністэрства абароны сьцьвярджалася, што боепрыпасы былі разукамлектаваныя і належным чынам ахоўваліся на ўсім шляху сьледаваньня.

Раніцай 31 кастрычніка супрацоўнікі спэцслужбаў выявілі больш за 200 скрынь з артылерыйскімі боепрыпасамі ў грузавым вагоне, які знаходзіўся ў адным з чыгуначных тупікоў на ўсходзе Масквы.

«У вагоне выяўлена больш за 200 скрынь са снарадамі залпавага агню і мінамі. Цяпер высьвятляецца паходжаньне гэтых боепрыпасаў», — паведамілі ў прэс-службе Маскоўскай чыгункі.

Вагон «нікім не ахоўваўся», — дадалі ў прэс-службе.

Як доўга ён прастаяў ў тупіку таксама невядома.

XS
SM
MD
LG