Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 лістапада 2016: Аксак, Гапеева і Кудасава ў музэі Броўкі, дзень народзінаў Вячаслава Адамчыка


Вячаслаў Адамчык
Вячаслаў Адамчык

Афіша

Літаратурная дыскусія «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі» з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасава. Месца правядзеньня — музэй П. Броўкі (вул. К. Маркса, 30). Пачатак а 19:00.

У Маладэчне адбудуцца заняткі бясплатных моўных курсаў «Мова Нанова». Музычны госьць імпрэзы — Сяржук Доўгушаў. Заняткі пройдуць у Бібліятэцы сямейнага чытаньня «Верасок», вул. Вялікі Гасьцінец, 121. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

1 лістапада ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасьць» рэдакцыя літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаху «Гарбузік» — Паліна Грынчанка і Вольга Мазурава — завітае ў Гомель. Літаратурна-музычную частку сустрэчы забясьпечыць паэт, супрацоўнік часопіса «Дзеяслоў» Анатоль Івашчанка. Імпрэза адбудзецца пад адрасам: Гомель, пр. Леніна, 3, Навукова-тэхнічная бібліятэка (2 паверх). Пачатак а 17:30.

У гісторыі

1937 — у Курапатах карнікі НКВД расстралялі 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы былі высланыя ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, наладжанае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

1992 — у Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты. Быў прыняты Статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

1933 — беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык.

У гэты дзень памерлі:

1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

1893 — польскі мастак Ян Матэйка.

1971 — савецкі рэжысэр і сцэнарыст Міхаіл Ром.

1972 — амэрыканскі паэт Эзра Паўнд.

1984 — беларускі мастак Пётра Сергіевіч.

Цытата

Беларусь ты мая‚ Беларусь‚

Няўгасная зорка Вэнэра‚

Я агнём тваім вечным гару‚

У тваё ўваскрошаньне веру.

Міхась Кавыль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG