Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганая мятла, або як насаліць расейцам


Сяргей Пальчэўскі

Сяргей Пальчэўскі

Добры вечар! Амэрыканскі Гэлаўін усё ж такі дабраўся да Беларусі, нягледзячы на адпор хрысьціянскіх дэмакратаў. «Лічу, што так званы „Гэлаўін“ трэба гнаць з Беларусі паганай мятлой» – абураецца сустаршыня БХД Павал Севярынец і раіць хадзіць на Дзяды. Хочацца тут нагадаць, што і беларускія Дзяды не заўсёды былі выключна хрысьціянскім абрадам і сьвятам.

ШТРАФАЎ НЕДАСТАТКОВА. Акрамя ўсіх іншых, у Беларусі і свой фінансавы рэжым. Маладафронтаўцу Сяргею Пальчэўскаму за месяц далі штрафаў на паўтары тысячы даляраў. Паўла Севярынца чакаюць 7 тысяч рублёў штрафаў за акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам. Нягледзячы на гэта, дзяржаўная завінавачанасьць Беларусі ўстойліва расьце. А Менск просіць у Эўразьвязу 500 мільёнаў даляраў далейшай пазыкі.

СКУЛЬ БЯРУЦЦА БЕЛАРУСКІЯ КРЭВЭТКІ Ў РАСЕІ? Пасоленая ў Беларусі заходняя крэвэтка – гэта ўжо беларуская крэвэтка. Так сытуацыю з «санкцыйнымі» крэвэткамі і вустрыцамі на расейскім рынку растлумачыў расейцам прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў, які, зразумела, зьяўляецца моцным прыхільнікам Мытнага зьвязу ў яго сёньняшнім дзеяньні.

СТРЭЛЫ НА БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКАЙ МЯЖЫ. Украінскія памежнікі адкрылі агонь па машыне зь літоўскай рэгістрацыяй на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле вэрсіі ўкраінцаў, чалавек спрабаваў уцячы ад іх, каб пазьбегчы адказнасьці «за парушэньне правілаў транзыту транспартнага сродку».

ПАКРЫЎДЗІЛІ АМАПАЎЦА? У Менску пачаўся разгляд справы падлеткаў, зьбітых і зьняважаных амапаўцамі ў ліпені летась. Раней непаўналетні Аляксандар у прысутнасьці бацькоў расказаў Свабодзе: акрамя пабояў, міліцыянты пагражалі яму сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар. Тым часам сьледзтва сьцьвярджае, што юнак сам зьбіў супрацоўніка АМАП.

СУД ЗАБЛЯКАВАЎ АНАРХІСТАЎ. Сайт беларускай анархісцкай суполкі «Прамень», што месьціцца па адрасе pramen.io, заблякаваны на тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе суполка на сайце і ў сацсетках, рашэньне аб гэтым прыняў 26 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску, які пабачыў на сайце «экстрэмісцкія матэрыялы».

Падпісацца праз электронную пошту.

XS
SM
MD
LG