Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй Быкава ня хоча падарункаў мовазнаўцаў


Беларускія мовазнаўцы і студэнты курсаў «Мова нанова» 1 кастрычніка зладзілі талаку ў Вушачы і наведалі музэй-сядзібу Васіля Быкава ў Бычках. Адзін з удзельнікаў талакі падарыў музэю тэлевізар, іншы — адрамантаванае крэсла бацькі Васіля Быкава, а кіраўнік курсаў Глеб Лабадзенка перадаў музэю флэшку зь вялікім архівам фатаздымкаў і відэа з экскурсіі, якую ў сядзібе праводзіла сястра пісьменьніка (Лабадзенка сьцьвярджае, што падарункі атрымаліся на суму каля 700 даляраў).

Спачатку музэй узяў падарункі, але затым прыняў іх з экспазыцыйных заляў, піша «Наша Ніва». Днямі ж Лабадзенка атрымаў ліст з Вушацкага райвыканкаму, падпісаны намесьнікам старшыні Андрэем Галяковічам: у ім гаворыцца, што падарункі былі зробленыя без узгадненьня з кіраўніцтвам музэю, што ёсьць парушэньнем заканадаўства, таму падарункі нельга залічыць у экспазыцыю. Загадчыку філіялу музэю выпісалі штраф.

Лабадзенка прызнае, што падарункі былі перададзеныя з парушэньнем, бо мовазнаўцы ня ведалі тонкасьцяў музэйнай справы, а магчымасьць зрабіць падарункі зьявілася раптоўна. Як даведаліся пра парушэньні — у той жа дзень даслалі на імя старшыні райвыканкама адпаведны зварот. Лабадзенка дадае, што экспазыцыя музэю Быкава бедная, «не вытрымлівае ніякай крытыкі, то бок яе практычна няма».

Райвыканкам жа заяўляе, што канфлікту інтарэсаў няма і што працэдуру перадачы проста трэба было правесьці паводле правілаў, бо калі «стыхійна» прымалі падарункі, «самі прадзіравілі сьцены, прыкруцілі тэлевізар, а ці мала што?».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG