Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баявікі ў Данбасе ўдвая павялічылі колькасьць абстрэлаў


Штаб украінскай ваеннай апэрацыі ў Данбасе заявіў, што 26 кастрычніка прарасейскія баевікі 72 разы адкрывалі агонь па пазыцыях украінскіх вайскоўцаў. Гэта больш чым удвая перавышае колькасьць абстрэлаў, якія яны фіксавалі 25 кастрычніка — тады было 34.

У сераду толькі на Марыюпальскім кірунку адбыліся 43 выпадкі парушэньня рэжыму спыненьня агню, гаворыцца ў ранішнім брыфінгу. У прыватнасьці, у раёнах Шырокіна і Вадзянога ўкраінскія пазыцыі былі абстраляныя са ствольнай артылерыі калібраў 122 і 152 мм, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

На Данецкам кірунку зафіксавана 14 абстрэлаў, на Луганскім — яшчэ 15, сьцьвярджаюць украінскія вайскоўцы.

У групоўцы «ДНР» заяўляюць, што ў выніку абстрэлу з боку ўкраінскіх вайскоўцаў у пасёлку Рабочае ў Пятроўскім раёне Данецку загарэўся жылы дом. У групоўцы «ЛНР» яшчэ не паведамлялі пра баявыя дзеяньні на працягу мінулага дня.

На лініі кантакту бакоў паміж свабоднай і акупаванай часткамі Данбасу ўжо некалькі разоў абвяшчаўся рэжым спыненьня агню (апошні раз зь 15 верасьня), але ён кожны раз парушаўся. Абстрэлы з рознай інтэнсіўнасьцю працягваюцца. Бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні рэжыму цішыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG