Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі пра візыт Мядзьведзева: «Будуць закулісныя высьвятленьні стасункаў»


Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Дзьмітры Мядзьведзеў
Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Дзьмітры Мядзьведзеў

27–28 кастрычніка Менск наведае прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі пройдуць паседжаньні Эўразійскай міжурадавай рады і Рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД.

27 кастрычніка кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расеі, Армэніі, Казахстану і Кіргізстану маюць ухваліць праект бюджэту саюзу на 2017 год, абмеркаваць праект новага Мытнага кодэксу ЭАЭС, мэханізм кантролю за перасоўваньнем тавараў на тэрыторыі ЭАЭС, парадак выкарыстаньня антыдэмпінгавых захадаў ды іншыя пытаньні.

На паседжаньні Рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД асноўная ўвага будзе аддадзена разьвіцьцю гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва, павышэньню харчовай бясьпекі, выкананьню дамовы аб зоне свабоднага гандлю. На парадку дня і іншыя пытаньні. У прыватнасьці, маюць зацьвердзіць бюджэт органаў СНД на 2017 год.

Такім чынам, расейскі прэм’ер прыяжджае ў Беларусь для ўдзелу ў калектыўных мерапрыемствах. Ці плянуюцца двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі?

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі выказаў такое меркаваньне:

Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

«На мой погляд, інтрыга гэтага візыту ў Менск расейскага прэм’ера палягае ня ў тым, што будзе разглядацца ў межах афіцыйнага парадку дня, а ў тым, што не расстаўлены акцэнты ў беларуска-расейскім нафтагазавым канфлікце. Таму што пакуль, на цяперашні момант, няма паведамленьняў пра тое, што беларускі бок пералічыў завінавачанасьць за газ — а гэта больш як 280 мільёнаў даляраў. А бяз гэтага Расея, як падкрэсьлілі яе ўрадоўцы, не адновіць пастаўкі нафты ў поўным аб’ёме і не пералічыць вось гэтую меркаваную кампэнсацыю за газ, каб газ таньней абыходзіўся беларускаму боку. Так што вось гэтыя закулісныя высьвятленьні стасункаў, я думаю, найперш уяўляюць цікавасьць, таму што інтрыга застаецца ў гэтым пытаньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG