Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія караблі не заправяцца ў гішпанскім порце


Крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузняцоў».
Крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузняцоў».

Расея адклікала заяўку на дазапраўку ў гішпанскім порце Сэута групы караблёў на чале з крэйсэрам-авіяносцам «Адмірал Кузняцоў». Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. У пасольстве Расеі ў Гішпаніі адмову ад дазапраўкі патлумачылі «зьмяненьнем маршруту» баявых караблёў.

Сэута — гішпанскі анкляў на поўначы Марока. Пачынаючы з 2011 году, туды для папаўненьня запасаў заходзілі дзясяткі расейскіх ваенных караблёў. Паводле СМІ, расейскія караблі павінны былі спыніцца ў порце сёньня, 26 кастрычніка, аднак урэшце яго абмінулі.

Першапачатковы дазвол Мадрыду на дазапраўку выклікаў незадаволенасьць краін НАТО, бо, паводле інфармацыі альянсу, гэтыя караблі дастаўляюць ваенныя самалёты да сырыйскіх берагоў для ўдзелу ў бамбаваньні гораду Алепа. Гішпанія паабяцала ануляваць дазвол, калі атрымае гэтаму пацьвярджэньне. Урэшце расейскі аташэ у Гішпаніі пацьвердзіў, што маршрут караблёў быў зьменены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG