Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьменшылі падатак на сабак


З 1 студзеня 2017 году ў Беларусі зьменшацца падаткі на сабак вышынёй да 70 см, ня ўключаных у сьпіс патэнцыйна небясьпечных пародаў. Адпаведныя зьмены ўтрымліваюцца ў законе аб зьменах у Падатковы кодэкс, апублікаваным (PDF) на pravo.by.

Па-ранейшаму канкрэтную стаўку падатку вызначаюць мясцовыя ўлады, але яны ня могуць зрабіць яго меншым за палову максымальнай стаўкі. Плаціць падатак трэба ўладальнікам сабак, старэйшых за 3 месяцы.

Паводле старых правілаў уладальнікі сабак вышынёй да 40 см мусілі плаціць падатак ня большы за 0,5 базавай велічыні, 40–70 см — ня большы за 1 базавую велічыню, вышэй за 70 см альбо са сьпісу патэнцыйна небясьпечных пародаў — ня большы за 1,5 базавыя велічыні. Згодна з новымі правіламі стаўка падатку, незалежна ад росту сабакі, ня можа перавышаць: 0,3 базавай велічыні — для звычайных пародаў, 1,5 базавай велічыні — для патэнцыйна небясьпечных пародаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG