Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дне Чорнага мора знайшлі старажытныя караблі


Баўгарскі порт Варна на Чорым моры.

Баўгарскі порт Варна на Чорым моры.

У Чорным моры падводныя археолягі выявілі больш за 40 старажытных караблёў Асманскай і Бізантыйскай імпэрый. Караблі выдатна захаваліся.

Як паведамляе брытанская газэта Daily Mail, картаграфічная экспэдыцыя вывучала дно Чорнага мора ў раёне ўзьбярэжжа Баўгарыі на глыбіні 1800 мэтраў з выкарыстаньнем найноўшых тэхналёгій 3-D і выявіла караблі. Яны ў добрым стане, бо знаходзіліся з «мёртвай зоне» на глыбіні, куды не трапляе кісларод і сьвятло.

Археолягі даўно падазравалі, што ў гэтым раёне знаходзяцца могілкі караблёў. Кіраўнік экспэдыцыі, прафэсар Саўтгэмптанскага ўнівэрсытэту Джон Адамс лічыць, што знойдзеныя караблі дазволяць даведацца шмат новага пра жыцьцё на ўзьбярэжжы Чорнага мора ў старыя часы.

XS
SM
MD
LG