Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што перамагае; апытаньні сьведчаць пра адваротнае


Гілары Клінтан і Доналд Трамп
Гілары Клінтан і Доналд Трамп

Выступаючы сёньня перад фэрмэрамі ў штаце Флорыда, кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп сказаў, што апярэджвае сваю канкурэнтку Гілары Клінтан, пры тым што большасьць апытаньняў аддаюць перавагу якраз кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі.

Пра заяву Трампа паведаміла агенцтва АР. Трамп таксама заявіў, што «вельмі добра» ацэньвае свае шанцы ў Флорыдзе. Менавіта ў гэтым штаце, паводле апошніх дадзеных, адрыў Клінтан ад Трампа мінімальны — тады як у некаторых іншых ён дасягнуў 10 адсоткаў на карысьць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.

Тым часам, у Флорыдзе, як і ў яшчэ 31-м штаце пачалося датэрміновае галасаваньне. Аглядальнікі заўважаюць, што ў гэтым годзе да 40% амэрыканскіх выбарнікаў могуць прагаласаваць датэрмінова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG