Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 кастрычніка: уручэньне прэміяў імя Адамовіча, Багушэвіча і Шэрмана


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — А 19-й гадзіне ў менскім Прэс-клюбе (вул. Веры Харужай, 3-601) пройдуць цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў прэміяў імя Карласа Шэрмана (за найлепшы пераклад літаратурнага твору на беларускую мову), імя Алеся Адамовіча (за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці) і імя Францішка Багушэвіча (за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці чытачоў).

Прэмія Шэрмана новая, яе стварылі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і міжнародны дабрачынны фонд «Вяртаньне». Пераможца атрымае ад «Вяртаньня» чэк на суму, эквівалентную 2000 даляраў. У журы прэміі ўвайшлі Лявон Баршчэўскі, Зьміцер Колас, Уладзімер Папковіч, Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева.

Менск — сустрэча з гуртом «Стары Ольса», прысьвечаная выхаду новага альбому «Medieval Classic Rock». Бар Beer&Wine (вул. Кульман, 9), пачатак а 17-й.

Менск — спэктакль Сяргея Юрскага «Палёты з анёлам. Шагал» паводле п’есы Зіновія Сагалава. Канцэртная заля «Менск» (Кастрычніцкая, 5). Пачатак а 19-й.

Менск — вечар памяці кінарэжысэра Віктара Турава. Кінатэатар «Цэнтральны».

У гісторыі:

1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.

1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.

1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня.

1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году.

1991 — Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа, грамадзка-культурны і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

Цытата:

Што будзе з ашалелым сьветам
Заўтра,
Калі ня нафта ці атам, а паэзія
Станецца жывой крыніцай
Энэргіі чалавецтва?

Карлас Шэрман

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG