Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане абмяркуюць эканамічныя пэрспэктывы Беларусі


Сёньня, 24 кастрычніка, у Лёндане пройдзе канфэрэнцыя пра Беларусь, якую арганізуе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

Канфэрэнцыя пройдзе ў рамках праекту Emerging Europe, мэта якога — «прыцягнуць увагу амэрыканскай і эўрапейскай бізнэс-супольнасьцяў да пераваг супрацоўніцтва зь беларускімі кампаніямі».

У мерапрыемстве возьмуць удзел палітыкі, інвэстары і прадстаўнікі дзелавых колаў, каб абмеркаваць эканамічныя пэрспэктывы Беларусі і вывучыць інвэстыцыйныя магчымасьці ў краіне.

Сярод іншых у канфэрэнцыі будуць удзельнічаць кіраўнік беларускага аддзяленьня ЭБРР Фрэнсіс Дэлэй, першы намесьнік міністра эканомікі Беларусі Аляксандар Забароўскі, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі Мікалай Шэстак, паведамляе сайт Emerging Europe.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG