Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карабель Cygnus прыстыкаваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі


Грузавы карабель Cygnus прыстыкаваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС), паведамляе NASA. Карабель даставіў больш за дзьве тоны грузаў, у тым ліку прадукты харчаваньня і апаратуру для навуковых экспэрымэнтаў.

Cygnus належыць прыватнай амэрыканскай кампаніі Orbital ATK. Карабель быў запушчаны ў космас 17 кастрычніка. Гэта быў першы запуск касьмічнага апарата Orbital ATK пасьля таго, як у сакавіку 2014 году выбухнула ракета-носьбіт Antares.

7 верасьня на МКС адправілася 49-я экспэдыцыя, у яе складзе расейцы Сяргей Рыжыкаў, Анатоль Іванішын і Андрэй Барысенка, амэрыканцы Робэрт Шэйн Кімброу і Кэтлін Рубэнс, а таксама японец Такуя Онісі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG