Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 кастрычніка: Візыт польскага віцэ-прэм’ера; канцэрт «Харошак»


Сябры: Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч.
Сябры: Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У рамках пасяджэньня сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Беларусь наведае намесьнік прэм’ер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэуш Маравецкі. Маравецкі таксама плянуе прыняць удзел у штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседзтва-2016». Месца правядзеньня форуму: Нацыянальная бібліятэка (Менск, пр. Незалежнасці, 116). Пачатак а 11.00.

У Горадні ў рамках кампаніі «Пяцісотгоднасьць» адбудзецца прэзэнтацыя першага беларускага перакладу кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменьнік чараўніка». Прадставіць кнігу адзін з ініцыятараў выданьня, Аляксей Шэін. Месца правядзеньня сустрэчы: Будзённага, 48а/63. Пачатак а 19.00.

Канцэрт ансамбля «Харошкі» у гонар сьвяткаваньня юбілею мастацкага кіраўніка, народнай артысткі Рэспублікі Беларусь Валянціны Гаявой пройдзе ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ( Менск, вул. Мясьнікова, 44). Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.

1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1889 — скончана будаўніцтва Эйфэлевай вежы.

1904 — нарадзіўся Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.

1928 — нарадзіўся беларускі мовазнаўца Адам Супрун.

1945 — уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».

У памяці:

1994 — памёр Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Цытата:

«Завеі сьнегам неба засьцяць.
Сядзяць шпакі,
нібыта ў сьне,
і расьпінаюцца ад шчасьця
на зацярушанай сасьне.
Іх тут шпакоўня толькі сьніла.
Бары па пояс замяло.
Яны ляцелі рана з Ніла
у магілёўскае сяло.
Грымела танкамі пустыня,
вада займалася агнём.
I толькі тут,
у белай стыні,
спакойна стрэў іх родны дом.
Дармо, што веі неба засьцяць.
Сядзяць яны,
нібыта ў сьне,
і расьпінаюцца ад шчасьця
на зацярушанай сасьне».

Анатоль Вялюгін, «Шпакі» (1941)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG