Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі выказаў шкадаваньне з прычыны гібелі мірных жыхароў у Іраку


Папа Рымскі Францішак заклікаў да міру ў Іраку і, у прыватнасьці, у Мосуле, дзе ірацкія вайскоўцы праводзяць наступальную апэрацыю на пазыцыі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Выступаючы перад вернікамі ў Ватыкане, Францішак выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі цывільных асобаў, у тым ліку і дзяцей. У суботу СМІ паведамілі пра расстрэл амаль трохсот чалавек ісламістамі. Сярод забітых былі непаўналетнія.

Апэрацыя для аднаўленьня кантролю над Мосулам афіцыйна пачалася 17 кастрычніка. Горад штурмуюць ірацкія вайскоўцы, шыіцкае паспалітае рушэньне і аддзелы ірацкіх курдаў. Падтрымку з паветра ім надае міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG