Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэканструяваным мосьце праз Дняпро ў Магілёве ўсталявалі скульптуры львоў


На магілёўскім мосьце праз Дняпро па Пушкінскім праспэкце 23 кастрычніка былі ўсталяваныя чатыры скульптуры львоў — па дзьве з абодвух бакоў уезду.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Бронзавыя львы выкананыя ў двух варыянтах. З боку Дняпроўскага спуску львы стаяць і нібыта прытрымліваюць адной лапай невялікую кулю, а з боку Задняпроўя — ляжаць у позе эгіпэцкага сфінкса.

На пастамэнце кожнай скульптуры разьмешчаныя шыльдачкі. На іх — аднолькавы надпіс на беларускай мове пра тое, што аўтарам ідэі зьяўляецца Ўладзімер Цумараў (цяпер узначальвае Магілёўскі гарвыканкам), скульптар — Андрэй Вараб’ёў, кансультанты — знакамітыя расейскія дрэсіроўшчыкі Аскольд і Эдгард Запашныя, а мадэль для скульптураў — белы леў Джон.

На агароджы моста ўстаноўленыя дэкаратыўныя шчыты з выявамі герба Магілёва і галавы льва. Раней там знаходзілася савецкая сымболіка.

Акрамя таго, выяўлены зімой непадалёк ад моста падмурак Траецкай царквы закансэрваваны, тэрыторыя каля яго добраўпарадкаваная. Пракладзеная кругавая дарожка і ўстаноўленыя лаўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG