Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі пацьвердзілі ўзлом свайго афіцыйнага сайту


Як заявіла прадстаўніца МЗС Марыя Захарава ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва», цяпер спэцыялісты міністэрства высьвятляюць, хто стаіць за хакерскай атакай.

Раней тэлеканал CNN паведаміў, што 21 кастрычніка амэрыканскі хакер па мянушцы The Jester (жартаўнік, блазан) узламаў сайт расейскага замежнапалітычнага ведамства і пакінуў там паведамленьне з заклікам спыніць кібэратакі на ЗША:

«Магчыма, у вас атрымліваецца запалохваць суседнія краіны, але гэта Амэрыка. Тут гэта нікога ня ўразіла», — сьцьвярджалася ў апублікаваным на сайце расейскага МЗС паведамленьні.

Паводле зьвестак CNN, хакер узламаў сайт у адказ на напад на правайдэра буйных амэрыканскіх сайтаў і сэрвісаў, такіх, як Twitter, PayPal, Amazon, Spotify, Ebay, Netflix і Vox. Адказнасьць за гэтую кібэратаку ўзяла на сябе нейкая хакерская група пад назвай New World Hackers, паведамляе Associated Press. ФБР і Міністэрства нацыянальнай бясьпекі ЗША праводзяць расьсьледаваньне.

У пачатку кастрычніка ўлады Злучаных Штатаў абвінавацілі Расею ў хакерскіх нападах з мэтай умяшацца ў амэрыканскі перадвыбарчы працэс. Масква адпрэчыла гэтыя абвінавачваньні. Пазьней стала вядома, што Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ЗША рыхтуе адказ на расейскія кібэрапэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG