Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку цалкам забаранілі вытворчасьць і продаж алькаголю



Парлямэнт Іраку ўвёў забарону на продаж, імпарт і вытворчасьць алькаголю, паведамляе BBC.

Прыхільнікі меры заяўляюць, што яна адпавядае канстытуцыі краіны, якая забараняе прыняцьце любога закона, што супярэчыць палажэньням ісламу.

Крытыкі закона адзначаюць, што ён парушае канстытуцыйнае права на свабоду рэлігійных веравызнаньняў і абрадаў меншасьцяў, такіх як хрысьціяне. Яны ўжо паабяцалі зьвярнуцца ў суд са скаргай на прыняты закон.

Як паведамляе France Presse, алькаголь рэдка прапануюць у гатэлях і рэстаранах у Іраку, аднак яго спажываньне адносна распаўсюджанае. У Багдадзе мноства невялікіх крамаў гандлююць алькагольнымі напоямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG