Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «непаголенасьць» 3 гады турмы. Пракуратура апратэставала вырак сыну бабруйскага блогера Жалнова


Аляксей Мілюкоў і Алег Жалноў
Аляксей Мілюкоў і Алег Жалноў

Наваполацкая пракуратура палічыла адзін год турмы за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу мяккім пакараньнем і настойвае на трох гадах турэмнага зьняволеньня. Адвакат Аляксея Мілюкова падаў скаргу на пратэст пракуратуры.

28 верасьня Наваполацкі суд прызнаў Мілюкова вінаватым ва «ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі» і пакараў яго годам турмы. Аляксей адбываў трохгадовае пакараньне на «хіміі» у Наваполацку.

Ягоны бацька Алег Жалноў, як і раней настойвае: сына караюць, каб адпомсьціць яму самому за выкрыцьцё парушэньняў закону міліцыянтамі і апублікаваньне такіх фактаў у інтэрнэце.

«Пракуратура лічыць, што году за «непаголенасьць» замала і хоча, каб сыну далі тры гады турмы. Адвакат у сваю чаргу падаў скаргу з прычыны падачы пракуратурай пратэсту на прысуд Аляксею. Пакуль ён знаходзіцца ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Родныя мелі спатканьне са зьняволеным сынам. Паводле бацькі, Аляксей ня падае духам, але ў ізалятары да яго асаблівая ўвага.

«Усе перасоўваньні па-за камэрай ажыцьцяўляюцца ў кайданах, паколькі ён лічыцца „асабліва небясьпечным злачынцам“», — кажа Алег Жалноў. — Нават калі яго прыводзілі на спатканьне, то прыкоўвалі кайданамі да кратаў. Паводле турэмнай характарыстыкі Аляксей лічыцца «схільным да агрэсіі і гвалту».

18 ліпеня 2014 году суд Бабруйскага раёну пакараў Аляксея Мілюкова трыма гадамі абмежаваньня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі адкрытага тыпу за «гвалт або пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў».

Інцыдэнт здарыўся ў верасьні 2013 году ля будынку бабруйскага ДАІ. Жалноў-старэйшы ўбачыў машыну, прыпаркаваную, як ён цьвердзіць, з парушэньнем правілаў дарожнага руху, і пачаў здымаць факт парушэньня на відэа. Потым зьвярнуўся з вуснай скаргай да міліцыянтаў. Тыя, у сваю чаргу, зьвінавацілі Жалнова-старэйшага ў тым, што ён перашкаджае ім выконваць свае абавязкі. У выніку абодвух Жалновых, як яны сьцьвярджалі, гвалтам зацягнулі ў міліцэйскі будынак. Найбольш пацярпеў сын Жалнова, на якога надзелі кайданкі.

Паводле Аляксея Мілюкова, яго абралі на ролю фігуранта справы таму, што ён меў судзімасьць, а гэта абцяжарвае правапарушэньні. Сваёй віны Аляксей не прызнае.

За час адбыцьця пакараньня на «хіміі» на Аляксея Мілюкова накладалі спагнаньні за непаголенасьць, няўзорна прыбраны ложак, за пратэрмінаваньне аплаты інтэрнату, за недахопы ў працы, а таксама на тое, што «не праяўляў ініцыятывы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG