Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70 нобэлеўскіх ляўрэатаў выказаліся ў падтрымку Гілары Клінтан


70 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў розных галінах навукі падпісаліся пад лістом у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан, паведамляе The New York Times.

У дакумэнце паведамляецца, што дзеячы навукі бачаць у Клінтан кандыдата, здольнага падтрымліваць інвэстыцыі ў навуку і тэхналёгіі. Яе апанэнт, кандыдат ад «рэспубліканцаў» Дональд Трамп, у лісьце не ўзгаданы. Пры гэтым у тэксьце падкрэсьліваецца, што далёкі ад навукі кандыдат нашкодзіць прэстыжу Злучаных Штатаў.

Нядаўнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што Трампа падтрымлівае менш амэрыканцаў, чым Клінтан. Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць 8 лістапада.

XS
SM
MD
LG