Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат Абамы «расчараваны палітыкай дзеючай адміністрацыі» і падтрымлівае Трампа


Дональд Трамп

Дональд Трамп

Адзінакроўны брат прэзыдэнта Барака Абамы — Малік Абама — будзе прысутнічаць у сераду на выніковых дэбатах паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ў якасьці госьця рэспубліканца Дональда Трампа.

Дзядзька прэзыдэнта Саід Абама, які жыве ў Кеніі, лічыць, што Малік дазволіў выкарыстоўваць сябе ў якасьці палітычнага інструмэнта ў кампаніі Трампа.

Саід Абама таксама заявіў, што, наколькі яму вядома, Малік — адзіны член сямʼі, які падтрымлівае кандыдата-рэспубліканца.

«Я ня бачыў нікога, хто б падтрымліваў Дональда Трампа, — распавёў ён у інтэрвію „Голасу Амэрыкі“ са свайго дому ў Кісуму. — За выключэньнем Маліка, усе астатнія падтрымліваюць Гілары Клінтан».

Я не разумею, чаму ён дазваляе выкарыстоўваць сябе супраць прэзыдэнта.

Пры гэтым Саід Абама адзначыў, што толькі зрэдку мае зносіны з Малікам і ня бачыўся зь ім пасьля леташняга візыту прэзыдэнта Абамы ў Кенію. Аднак ён ня здолеў адказаць, чаму Малік прыняў запрашэньне Трампа наведаць дэбаты, ня кажучы ўжо аб тым, чаму ён у прынцыпе падтрымлівае рэспубліканца.

«Я не разумею, чаму ён дазваляе выкарыстоўваць сябе супраць прэзыдэнта», — сказаў Саід.

Малік Абама, які мае амэрыканскае грамадзянства і які зьяўляецца зарэгістраваным выбаршчыкам у Мэрылэндзе, цяпер пражывае ў Кеніі. На працягу доўгага часу ён падтрымліваў Дэмакратычную партыю, але затым стаў падтрымліваць Трампа.

«Мне падабаецца Дональд Трамп, таму што ён кажа ад чыстага сэрца, — сказаў ён у інтэрвію New York Post. — „Зробім Амэрыку зноў вялікай“ — выдатны слоган. Я хацеў бы зь ім пазнаёміцца». Малік таксама выказаў «глыбокае расчараваньне» палітыкай дзеючай адміністрацыі.

Малік Абама нарадзіўся ў Кеніі і пазнаёміўся са сваім адзінакроўным малодшым братам Баракам ў 1985 годзе.

У 2013 годзе Малік балятаваўся на выбарную пасаду ў Кеніі, абяцаючы змагацца з беспрацоўем і беднасьцю ў акрузе, дзякуючы сваім сувязям у ЗША, але прайграў.

XS
SM
MD
LG