Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель пра перамовы «нармандзкай чацьвёркі»: Цуду чакаць ня варта


У Бэрліне пачаліся перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі, Украіны, Францыі і канцлерам Нямеччыны.

Лідэры краін «нармандзкай чацьвёркі» абмяркуюць сытуацыю ў Данбасе і, як чакаецца, спыненьне авіяўдараў па Алепа. Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд раней заявіў, што ён мае намер «зрабіць усё магчымае», каб забясьпечыць доўгатэрміновае перамірʼе ў гэтай сырыйскай правінцыі.

Пры гэтым, паводле Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у Крамлі не чакаюць якога-небудзь прарыву ва ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе. Украінскі лідэр Пятро Парашэнка раней выказаўся ў тым жа рэчышчы.

Камэнтуючы магчымыя перамовы па Сырыі, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што «цуду ад сустрэчы чакаць ня варта».

XS
SM
MD
LG