Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 кастрычніка: дзень памяці Веранікі Чаркасавай, пахаваньне Юрася Хадыкі


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — Пахаваньне Юрася Хадыкі. Разьвітаньне пачнецца а 12 гадзіне ў грэка-каталіцкім Цэнтры cв. Язэпа (Арджанікідзе, 6, ст. м. «Аўтазаводзкая»), у 13.30 пройдзе служба за спачын душы.

Менск — канцэрт «Чатыры стагодзьдзі беларускай вакальнай музыкі». Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі, пачатак а 19.30.

У гісторыі

1506 — на княжаньне ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары

1655 — была заключаная Кейданаўская вунія паміж ВКЛ і Швэцыяй, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці.

1920 — на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1945 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Янкі Купалы.

1947 — адкрыўся Гарадзенскі абласны драматычны тэатар.

1953 — у ЗША выйшла ў сьвет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгайту».

1973 — каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II адкрыла будынак Сыднэйскай опэры, прызнанай адным з самых прыгожых будынкаў у сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся

1677 — Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. З 1781 году — пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады.

1854 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт, адзін з заснавальнікаў сымбалізму.

1885 — Алесь Бурбіс, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік рэвалюцыі 1905 г. Адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатра.

У гэты дзень памерлі

1906 — Канстанцін Быліч, беларускі актор.

1937 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік, паэт. Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

1942 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1953 — Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог.

2004 — забітая Вераніка Чаркасава, беларуская незалежная журналістка.

2011 — Муамар Кадафі, лібійскі дыктатар, забіты.

Цытата

«Калі-небудзь мы ўспомнім так шмат, што збудуем самы вялікі ў гісторыі экскаватар, выкапаем самую глыбокую, якая калі-небудзь была, магілу, і навек пахаваем у ёй вайну».

З раману «451 градус па Фарэнгайту» Брэдбэры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG