Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ExoMars: модуль Schiaparelli зьдзейсьніў пасадку на Марс


Сёньня расейска-эўрапейскі праект «ЭкзаМарс» ажыцьцяўляў пасадку на Марс. Упершыню вёўся онлайн-рэпартаж з чырвонай плянэты. Сачыць за працэсам пасадкі можна было праз інтэрнэт.

Сам карабель складаецца з дзьвюх частак: арбітальны модуль Trace Gas Orbiter (TGO), на якім усталяваная апаратура расейскай вытворчасьці, і пасадачны модуль Schiaparelli. Пасьля пасадкі арбітальны модуль зафіксуецца на арбіце Марса вышынёй прыблізна 400 кілямэтраў і будзе зьбіраць інфармацыю ў тым ліку і пра атмасфэру чырвонай плянэты.

У Эўрапейскім касьмічным агенцтве (ESA) атрымалі слабы сігнал, які пацьвярджае пасадку, аднак, наколькі пасьпяховай яна была, пакуль невядома - у цяперашні час спэцыялісты аналізуюць дадзеныя, атрыманыя з арбітальнай станцыі Mars Express. Гэтыя зьвесткі павінны расказаць пра стан абсталяваньня на Schiaparelli.

Цэнтар кіраваньня палётам знаходзіцца ў Дармштадце.

Да сёньняшняга дня Расея ніколі ня мела пасьпяховай пасадкі апарату на Марс. У Савецкім Саюзе яна таксама не ўдавалася: у 1971-1974 былі зробленыя тры няўдалыя спробы. Упершыню ажыцьцявіў мяккую пасадку ў 1976 годзе амэрыканскі модуль Вікінг-1.

XS
SM
MD
LG