Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку тысячы людзей былі на пахаваньні «Матаролы»


Цырымонію пахаваньня аднаго з камандзіраў баевікоў групоўкі «ДНР» Арсена Паўлава, вядомага як «Матарола», трансьлявалі ў жывым эфіры на расейскім дзяржаўным тэлебачаньні.

У сацыяльных сетках паведамлялі, што многіх людзей, у прыватнасьці, студэнтаў і работнікаў бюджэтных арганізацыяў, прымусілі прыйсьці на гэтае мерапрыемства пасярод працоўнага дня.

«Матарола» загінуў 16 кастрычніка падчас выбуху, які адбыўся ў ліфце яго дому. Лідэр групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка заявіў, што да забойства «Матаролы» мае дачыненьне Кіеў. Захарчанка выступіў з пагрозамі на адрас украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, а таксама іхных семʼяў.

У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што забойства «Матаролы» выгаднае расейскаму кіраўніцтву.

У самаабвешчанай ДНР абвясьцілі трохдзённую жалобу праз гібель «Матаролы».

Грамадзянін Расеі Арсен Паўлаў прыехаў на Данбас у 2014 годзе і ўзначаліў там незаконнае ўзброенае фармаваньне — батальён «Спарта». Паўлаў неаднаразова выхваляўся зьдзекамі з захопленых падчас баявых дзеяньняў украінскіх вайскоўцаў і казаў, што «расстраляў 15 палонных» вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG