Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: За злачынствы давядзецца адказваць


Кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса лічаць адным зь «ястрабаў» у Радзе міністраў замежных спраў Эўразьвязу што тычыцца стасункаў з Расеяй.

Сам ён ня згодны з такім вызначэньнем. У інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода ў Бруселі Рыкарду Юзьвяку Лінас Лінкявічус тлумачыць: адказнасьць эўрапейскіх палітыкаў палягае ў тым, каб ня даць прыватным інтарэсам пераважыць над агульнымі эўрапейскімі каштоўнасьцямі. А сытуацыя ва Ўкраіне ці ў Сырыі павінна ўспрымацца імі такой, якая ёсьць.

— Наколькі верагодна, што рашэньне аб пашырэньні санкцый супраць Расеі можа быць прынятае на саміце Эўразьвязу ў чацьвер?

— Перш за ўсё мне хацелася б бачыць перамены ў палітыцы, бо мы зусім не ганарымся тым, што ўвялі санкцыі. Але калі цябе ня чуюць, калі твае сыгналы не прымаюць, а, на жаль, гэта так, то паўтару яшчэ раз: немагчыма быць агрэсарам ва Ўкраіне і міратворцам у іншым месцы. Жыцьцё гэта пацьвярджае. І нават тыя, хто верыць у канструктыўны падыход, ужо губляюць цярпеньне і абвінавачваюць Расею ў ваенных злачынствах. Дарэчы, гэта вельмі сур’ёзнае абвінавачваньне. І пытаньне аб дадатковых санкцыях з-за Сырыі — гэта ня наша ініцыятыва, але я разумею, чаму мы вымушаныя гэта зрабіць.

Неабходна адэкватна ацэньваць сытуацыю — так, як ёсьць. А яна выглядае вельмі дрэнна: гэта, верагодна, буйнейшая гуманітарная катастрофа за гады пасьля Другой сусьветнай вайны. Асэнсаванае бамбаваньне і шпіталёў, і іншых сацыяльных абʼектаў — сапраўды злачынства, і за яго давядзецца адказваць. Але ААН тут аказваецца ў цяжкай сытуацыі з прычыны таго, што Расея валодае правам вэта ў Радзе Бясьпекі. А гэта падрывае веру ў здольнасьці міжнароднай супольнасьці — на фоне бясконцых нарадаў, сустрэчаў і групавых фота людзі працягваюць гінуць кожны дзень. І ўжо ўзьнікае пытаньне: а ці можам мы наогул нешта зрабіць як міжнародная супольнасьць? І гэта — сумна.

Так што мы павінны перш за ўсё адэкватна ацаніць сытуацыю, каб сказаць, што рэальна адбываецца, а таксама ацаніць дзеяньні ўсіх яе ўдзельнікаў. А гэта не заўсёды магчыма, паколькі нехта скажа, што мы, маўляў, не павінны разбураць каналы камунікацый зь імі, мяркуючы, што ад таго ці іншага боку можна яшчэ чакаць чагосьці канструктыўнага. Але я бачу, што гэтага не адбываецца, паколькі занадта ўжо адрозьніваюцца пастаўленыя мэты. Таму санкцыі — лягічны шлях дзеяньняў і адзіны рычаг, які мы выкарыстоўваем у гэтым ціску. І захоўваць яго неабходна, у адваротным выпадку нам і ня варта чакаць, што сытуацыя зьменіцца.

— Гэта значыць, вы чакаеце пашырэньня санкцый супраць Расеі?

— Я магу чакаць ці не, але мы проста вымушаныя прыйсьці да згоды. Спачатку — у тым, што тычыцца ацэнкі сытуацыі, а затым — у тым, што мы можам зрабіць. А з таго, што мы можам зрабіць, санкцыі — адзіны шлях. Мне гэта ўяўляецца лягічным, таму я выдатна разумею аргумэнты тых, хто ўздымае гэтыя пытаньні.

— Але ці існуе ў гэтым кансэнсус?

— Калі прытрымлівацца некаторых публічных заяваў або паведамленьняў у прэсе, то адзінага пункту гледжаньня няма. Існуюць, скажам так, нюансы, але пры гэтым вельмі важна не губляць часу — бо людзі працягваюць гінуць.

Інтэрвію цалкам можна прачытаць ТУТ.

XS
SM
MD
LG