Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: «Ісламская дзяржава» выкарыстоўвае насельніцтва Масулу як жывы шчыт


Джыхадысты групоўкі «Ісламская дзяржава» утрымліваюць жыхароў Масулу ў горадзе супраць іх волі і выкарыстоўваюць іх у якасьці «жывога шчыта». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джэф Дэйвіс, перадае 19 кастрычніка AFP.

Прадстаўнік амэрыканскага міністэрства абароны адзначыў, што вось ужо некалькі тыдняў цывільнае насельніцтва ўтрымліваюць у горадзе. «Няма масавага сыходу насельніцтва, таму што іх утрымліваюць сілай», — дадаў Джэф Дэйвіс.

Паводле ААН, каля 200 тысяч чалавек могуць уцячы з гораду толькі ў два першыя тыдні пасьля пачатку ваеннай апэрацыі. А існуючыя лягеры для перамешчаных асоб у стане прыняць толькі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Многія міжнародныя арганізацыі выказваюць занепакоенасьць у сувязі зь лёсам мірнага насельніцтва Масулу, дзе пражываюць каля палутара мільёнаў чалавек. Яны патрабуюць стварэньня гуманітарных калідораў, празь якія мірныя жыхары змаглі б пакінуць горад, да якога набліжаюцца ірацкія войскі праз два дні пасьля пачатку штурму.

XS
SM
MD
LG