Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрабуе вяртаньня на радзіму затрыманага ў Чэхіі «хакера»


Амбасада Расеі ў Чэхіі патрабуе вяртаньня на радзіму арыштаванага ў Празе расейца, падазраванага ў ЗША ў кібератаках. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Арыштаванага расейца, імя якога не называецца, вышукваў Інтэрпол. Ён быў затрыманы паліцыяй Чэхіі пры садзейнічаньні супрацоўнікаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў(ФБР) ЗША.

У пачатку кастрычніка ўрад ЗША абвінаваціла Расею ў датычнасьці да хакерскіх нападаў на Дэмакратычную партыю краіны. У Вашынгтоне растлумачылі, што гаворка ідзе пра публікацыі на сайтах DCLeaks і WikiLeaks электроннай перапіскі амэрыканскіх палітыкаў.

Масква абвяргае абвінавачваньні. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў іх «глупствам».

XS
SM
MD
LG