Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатар «Гулагу.нет» кажа, што яго выпусьцілі выкрадальнікі


Антон Драздоў

Антон Драздоў

Каардынатар расейскага праваабарончага праекту «Гулагу.нет» Антон Драздоў вызвалены з кватэры ў Маскве, дзе яго трымалі невядомыя і мае намер напісаць заяву ў праваахоўныя органы аб выкраданьні. Пра гэта паведаміў сам праваабаронца прадстаўнікам арганізацыі «Открытая Россия».

Паводле яго слоў, ён быў выкрадзены чатыры дні таму пасьля сустрэчы з чалавекам, які паабяцаў яму паведаміць інфармацыю аб Фэдэральнай службе выкананьня пакараньняў Расеі. Драздоў мяркуе, што быў атручаны, бо ня памятае, як апынуўся ў кватэры выкрадальнікаў. Ён таксама распавёў, што на яго целе ёсьць сьляды ад ін’екцый.

Раней сёньня кіраўнік праекту «Гулагу.нет» Уладзімір Асечкін заявіў пра магчымае выкраданьні Драздова. У заяве ў праваахоўныя органы Асечкін паведаміў, што ўвечары 18 кастрычніка Драздоў патэлефанаваў яму і расказаў, што знаходзіцца ў нейкай кватэры, дзе яго ўтрымліваюць сілай і ўвялі псыхатропны прэпарат. Пасьля гэтага сувязь перарвалася, і нумар, зь якога патэлефанаваў праваабаронца, перастаў адказваць.

Паводле Асечкіна, раней на адрас Драздова ўжо паступалі пагрозы. Кіраўнік праекту «Гулагу.нет» кажа, што гэта можа быць зьвязана зь нядаўняй паездкай праваабаронцаў у Прымор’е, дзе яны сабралі вялікую колькасьць інфармацыі аб карупцыі ў рэгіянальным упраўленьні Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў.

Праект «Гулагу.нет» займаецца маніторынгам парушэньняў правоў зьняволеных у Расеі і вядзе барацьбу з катаваньнямі, карупцыяй і самавольствам нядобрасумленных супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

XS
SM
MD
LG