Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнік закладнікаў у Брусэлі здаўся паліцыі


Невядомы мужчына з нажом, які захапіў у закладнікі 15 чалавек у супэрмаркеце Carrefour на поўдні Брусэлю, здаўся паліцыі.

Тэлеканал VRT зьвязвае інцыдэнт зь няўдалай спробай рабаваньня, аднак сапраўдныя матывы нападніка невядомыя.

Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

На месцы працуюць спэцпадразьдзяленьні паліцыі, а над супэрмаркетам лётае верталёт. Паліцыя ачапіла раён вакол супэрмаркету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG