Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША: Мы ўважліва сочым за справай Эдуарда Пальчыса


Брыджыт Брынк з павераным у справах ЗША Робэртам Райлі

Брыджыт Брынк з павераным у справах ЗША Робэртам Райлі

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Менску адказала на пытаньне карэспандэнта Эўрарадыё, як зьяўленьне ў Беларусі новага палітвязьня можа паўплываць на двухбаковыя адносіны.

«Як вы ведаеце, вызваленьне шасьці палітычных зьняволеных у жніўні 2015 году было тым крокам, які паўплываў на наша першапачатковае рашэньне аб зьмякчэньні санкцый, ― сказала Брыджыт Брынк. ― Сёньня мы ўважліва сочым за справай Эдуарда Пальчыса. Але нічога на гэты конт я сказаць не магу, бо ёсьць цэлы шэраг момантаў, якія бяруцца пад увагу, калі Ўрад ЗША вызначае: гэты чалавек палітычны зьняволены ці не».

XS
SM
MD
LG