Мноства жыхароў Варшавы наведала памінальную імшу па рэжысэру Анджэю Вайду, які памёр 9 кастрычніка ва ўзросьце 90 гадоў.
Імша прайшла ў касьцёле Сьвятога Яцэка. На імшу прыйшлі мэр Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальтц, былыя прэзыдэнты Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі і Браніслаў Камароўскі, міністар культуры Пётар Глінскі, сьпікер Сэнату Богдан Барусэвіч, а таксама многія акторы, рэжысэры, пісьменьнікі і журналісты, паведамляе РІА Новости..
Раней сваякі Вайды папрасілі прыхільнікаў рэжысэра не купляць вянкі і кветкі, а пералічыць грошы на карысьць анкалягічных хосьпісаў. Цела было крэміравана, пахаваньне Вайды адбудзецца 19 кастрычніка ў Кракаве на Сальваторскіх могілках, дзе спачываюць ягоныя блізкія.