Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу вынесьлі прысуд за напад на геяў


Краснагвардзейскі суд Санкт-Пецярбургу 18 кастрычніка вынес прысуд у справе банды, чальцы якой зьбівалі геяў і вымагалі ў іх грошы. Абвінавачваны Ільля Васільеў атрымаў два гады і тры месяцы пазбаўленьня волі, ягонай хаўрусьніца Юлія Сёмкіна — два гады ўмоўна. Раней яшчэ адзін фігурант справы, Пётр Кулікоў, таксама атрымаў умоўны тэрмін.

Асуджаных абвінавачвалі па артыкуле Крымінальнага кодэксу РФ «рабаваньне, зьдзейсьненае групай асобаў па папярэдняй змове», паводле якога ім магло пагражаць пазбаўленьне волі да чатырох гадоў. Усе фігуранты справы прызналі віну і супрацоўнічалі са сьледзтвам.

Крымінальную справу завялі па заяве мужчыны, якога Кулікоў у студзені 2016 г. запрасіў на падстаўное спатканьне ў арандаваную кватэру. Туды ўварваліся Васільеў, Сёмкіна, і яшчэ трое невядомых. Пацярпелага зьбілі і запатрабавалі ад яго 500 тыс рублёў, пасьля чаго адпусьцілі. Мужчына зафіксаваў пабоі і напісаў заяву ў паліцыю.

XS
SM
MD
LG