Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа адказаць на закрыцьцё рахункаў Russia Today


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пракамэнтаваў закрыцьцё рахункаў расейскага тэлеканалу RT (Russia Today) у Вялікабрытаніі.

Расейскі дыплямат намякнуў на магчымыя дзеяньні ў адказ з боку Масквы і падкрэсьліў, што гэта не магло быць самастойным рашэньнем банку NatWest.

«Ясна як божы дзень, што рашэньне прымаў ня гэты банк», — сказаў кіраўнік МЗС Расеі, якога ўсьлед за агенцтвам «Інтэрфакс» цытуе newsru.com.

«Сытуацыя дастаткова відавочная, і думаю, што трэба ўспомніць пра старую мудрасьць, якая гучыць прыкладна так: „Ніколі не абыходзься зь іншымі так, як бы ты не хацеў, каб абыходзіліся з табой“. Вось, уласна, і ўсё», — адказаў Лаўроў журналістам.

Раней у МЗС Расеі заявілі, што Масква з глыбокай заклапочанасьцю сустрэла навіну пра закрыцьцё рахункаў Russia Today. «Калі гэта так, то ў наяўнасьці факт грубага парушэньня асноватворных прынцыпаў свабоды слова і друку з боку, як сябе называюць самі брытанцы, «адной з найстарэйшых дэмакратый сьвету», — гаварылася ў прэс-рэлізе расейскага МЗС.

Учора стала вядома, што ўсе рахункі ў Вялікабрытаніі расейскага тэлеканалу Russia Today замарожаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG