Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра ў Бэрліне сустрэнуцца лідэры «нармандзкай чацьвёркі»


Сустрэча ў "нармандзкім фармаце" 2.10.2016

Сустрэча ў "нармандзкім фармаце" 2.10.2016

Парашэнка, Мэркель і Алянд дамовіліся 19 кастрычніка правесьці ў Бэрліне сустрэчу ў «нармандзкім фармаце», паведамляе УНІАН.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Ўкраіны. Парашэнка, знаходзячыся з афіцыйным візытам у Нарвэгіі, правёў тэлефонную размову ў трохбаковым фармаце з удзелам прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда і канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Адзначаецца, што суразмоўцы абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай на Данбасе.

«Суразмоўцы дамовіліся правесьці 19 кастрычніка ў Бэрліне сустрэчу кіраўнікоў дзяржаваў у» нармандзкім фармаце «каб падахвоціць Расею выканаць частку менскіх дамоўленасьцяў, што датычыць бясьпекі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Удзел Пуціна ў «нармандзкай» сустрэчы ў сераду пацьвердзіў прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфэн Зайбэрт, паведамляе Die Welt.

Раней прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў «нармандзкай чацьвёркі» 19 кастрычніка ў Бэрліне наўрад ці адбудзецца.

XS
SM
MD
LG