Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Caucasus Times: «падрыўнік» у Сухумі аказаўся з групы «Матаролы»


Восеньскі вечар на Сухумскай набярэжнай
Восеньскі вечар на Сухумскай набярэжнай

Мужчына, які падарваўся на самаробнай выбуховай прыладзе на тэрыторыі сухумскага тэлецэнтру, аказаўся грамадзянінам Украіны. Пра гэта паведаміла агенцтву Caucasus Times крыніца ў МУС Абхазіі. Паводле крыніцы, Сяргей Тарасенка ўваходзіў у групу забітага ў нядзелю ў Данецку палявога камандзіра сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны Арсенія Паўлава, вядомага пад мянушкай Матарола. Па словах крыніцы, падазраван, які загінуў на тэрыторыі тэлецэнтру, меў саўдзельнікаў, іх пошукамі займаюцца сьледчыя органы.

Тарасенка прыехаў у Абхазію днямі, перайшоўшы мяжу Абхазіі з Расеяй на посьце Псоў. Паводле інфармацыі сьледзтва, выбух адбыўся выпадкова, зламысьнік яшчэ некаторы час быў прытомны. Пры ім былі рацыя, а таксама карты мясцовасьці з указаньнем месцазнаходжаньня дзяржаўных устаноў.

Аб магчымых матывах загіблага не паведамляецца. Аднак вядома, што раней у Абхазіі праходзілі лячэньне сэпаратысты з «ДНР», у тым ліку і Матарола, у якога адбыўся канфлікт зь мясцовымі жыхарамі, які ледзь не скончыўся перастрэлкай.

Раней у панядзелак «Інтэрфакс» паведаміў, што ў Сухумі невядомы мужчына ў панядзелак раніцай падарваў сябе ля ўваходу ў будынак Абхаскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG