Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі плянуюць зьнесьці дом, у якім нарадзіўся Гітлер


Дом у Браўнаў-ам-Ін, дзе ў 1889 нарадзіўся Адольф Гітлер
Дом у Браўнаў-ам-Ін, дзе ў 1889 нарадзіўся Адольф Гітлер

Улады Аўстрыі плянуюць зьнесьці дом на захадзе краіны, у якім нарадзіўся Адольф Гітлер.

«Дом Гітлера будзе зьнесены. Падмурак можа застацца, але будзе пабудавана новы будынак. Будынак будзе выкарыстаны для дабрачыннасьці або для дзяржаўных патрэб», — цытуе агенцтва Інтэрфакс міністра ўнутраных спраў Аўстрыі Вольфганга Собаткі.

Першапачатковае рашэньне было прынятае яшчэ ў красавіку, аднак толькі ў ліпені парлямэнт краіны ўхваліў яго.

З 1972 году МУС Аўстрыі плаціла за арэнду будынка штомесяц 5 тыс. эўра мэрыі гораду Браўнаў-ам-Ін. З 2011 году будынак не выкарыстоўваецца. Улады Аўстрыі працягвалі выплачваць штомесячную арэнду, не прыходзячы да адзінага рашэньня наконт таго, усталяваць у гэтым месцы мэмарыял ці пакінуць у якасьці жылога будынка або ўвогуле яго зруйнаваць.

Кіраўнік МУС Аўстрыі Вольфганг Саботка раней выказаўся за тое, каб яго зьнесьці, у той час як фэдэральны канцлер Крысьціян Керн і віцэ канцлер Райнхальд Мітэрленэр выказалі сумнеў у неабходнасьці зносу будынка, адзначыўшы, што могуць узьнікнуць пэўныя праблемы ў сувязі з тым, што яго могуць разглядаць як гістарычны абʼект.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG