Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя актывісты ў Омску дамагліся скасаваньня рок-опэры


Омскі дзяржаўны музычны тэатар адмяніў паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка» пецярбурскага тэатру «Рок-опэра». «Пастаноўка не адбудзецца па распараджэньні дырэктара. Як толькі ён даведаўся, што плянуецца дадзенае мерапрыемства, адразу ж выступіў катэгарычна супраць», — заявілі ў тэатры.

Адмены пастаноўкі дамагаўся грамадзкі рух «Сям’я, каханьне, Айчына». Актывісты ўбачылі ў рок-опэры блюзьнерства і насьмешкі над верай. У заяве на іх сайце адзначаецца, што «ў кантэксьце сучаснай геапалітычнай і ўнутрыпалітычнай сытуацыі ўзьнікненьне дадатковых ачагоў сацыяльнай напружанасьці стварае пагрозу для бясьпекі дзяржавы».

У 2015 г. Новасыбірскі тэатар опэры і балету зьняў з рэпэртуару опэру «Тангэйзэр», а дырэктар тэатру Барыс Мездрыч быў звольнены пасьля скандалу вакол вобразу Ісуса Хрыста ў пастаноўцы.

XS
SM
MD
LG