Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства гучнае і ціхае, герой і антыгерой


Кіраўнік батальёну «Спарта» Арсен Паўлаў (мянушка Матарола)
Кіраўнік батальёну «Спарта» Арсен Паўлаў (мянушка Матарола)

Асноўнае пра падзеі 17 кастрычніка з сайту Свабоды.

Добры вечар! Галоўнай тэмай дня стала ўчорашняе забойства бомбай у ліфце аднаго з камандзіраў данбаскіх сэпаратыстаў, вядомага пад мянушкай Матарола. «Будзем працягваць, але з большай злосьцю» – сказаў Свабодзе намесьнік Матаролы. Пакуль не вядома, хто зрабіў замах на Матаролу, хоць вэрсій хапае.

ЗАБОЙСТВА Ў КАПАТКЕВІЧАХ. Сёньня ў мястэчку Капаткевічы Петрыкаўскага раёну пахавалі 27-гадовую паштальёнку Валянціну. Мяркуецца, што тры дні таму паштальёнку забіла сякерай 40-гадовая беспрацоўная, каб авалодаць грашыма для пэнсій, якія разносіла пашталёнка.

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ СВАІХ ГЕРОЯЎ? 200 гадоў таму памёр Тадэвуш Касьцюшка. Свабода прапануе вам прайсьці тэст, зь якога можаце дазнацца сапраўды нечаканых рэчаў пра гэтага героя некалькіх краінаў.

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ СВАІХ АНТЫГЕРОЯЎ? Пазаштатны выкладчык катэдры кіраваньня нерухомасьцю Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і ўласьнік агенцтва нерухомасьці «Акадэм-нерухомасьць» Аляксандр Гарашчэня на Facebook зьневажальна выказаўся пра паэта Рыгора Барадуліна, назваўшы яго «нацысцкай сволаччу», бо той належаў да Партыі БНФ.

КАЛІ НЕ ФАЛІЯНТАМ, ДЫК ГІТАРАЙ. Паволі абціхае шум вакол прысуджэньня сёлетняга літаратурнага Нобэля Бобу Дылану. Паводле Ціхана Чарнякевіча, паэзіі ў сучасным сьвеце не шанцуе на чытача, таму швэдзкія акадэмікі ўзнагародзілі сьпевака, які даносіць ім паэзію сьпевам. А тут – сьвежыя пераклады Боба Дылана на беларускую. А яшчэ тут – размова Юрыя Дракахруста пра ляўрэата Боба Дылана зь ляўрэатамі Паўлам Касьцюкевічам і Максам Шчуром.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG